Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усе дарогі ў Польшчы праязныя

12.12.2020 07:30
Польская дарожная служба  заклікае вадзіцеляў праяўляць асцярожнасць.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Darek Delmanowicz

Галоўнае ўпраўленне нацыянальных і магістральных аўтамабільных дарог паведамляе, што ў краіне на дарогах штатная сітуацыя. Усе дарогі праязныя. Ва ўсёй краіне на дарожнай сетцы працуюць 147 машын зімовага тэхнічнага абслугоўвання.

Як адзначае GDDKiA, умовы надвор'я ўплываюць на дарожны рух у многіх раёнах краіны. Дажджы рознай інтэнсіўнасці прагназаваныя для Вялікапольскага, Лодзінскага, Мазавецкага, Падкарпацкага, Любельскага і Свентакшыскага ваяводзтваў. Больш за тое, сёння выступіць туман у 12 рэгіёнах.

Установа заклікае вадзіцеляў праяўляць асцярожнасць, асабліва ў вышэйзгаданых раёнах.

ПР/юл