Сёння славацкія скаўты перадалi польскім гарцэрам Віфлеемскае Святло міру. Акцыя перадачы ліхтара са святлом адбылася ўжо 30-ы раз падчас сціплай цырымоніі на КПП на Лысай Паляне ў Татрах.
У гэтым годзе эстафета з калядным пасланнем міру праходзіць пад лозунгам: „Святло служэння” і заахвочвае да супрацоўніцтва і бескарыслівай дапамогі ўсім, хто мае патрэбу ў дапамозе, кажа прэс-сакратар Саюза польскіх гарцэраў Мартына Кавацка (Martyna Kowacka).
- Сёлета Віфлеемскае Святло міру мае асаблівы характар у сувязі з пандэміяй і дае надзею. Хоць з-за санітарных абмежаванняў цырымоніі перадачы святла сёлета маюць сціплы характар, то польскія гарцэры будуць клапаціцца пра тое, каб яно гарэла на калядных сталах усіх жадаючых.
Сімвал каляднага паслання - Віфлеемскае Святло міру штогод вандруе па больш за 25 еўрапейскіх краінах, заклікаючы аб адзінства, згоды і міры ў свеце.
аз