Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Славацкія скаўты перадалi польскім гарцэрам Віфлеемскае Святло міру

13.12.2020 14:04
У гэтым годзе эстафета з калядным пасланнем міру праходзіць пад лозунгам: „Святло служэння”.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PhotoMIX-Company/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння славацкія скаўты перадалi польскім гарцэрам Віфлеемскае Святло міру. Акцыя перадачы ліхтара са святлом адбылася ўжо 30-ы раз падчас сціплай цырымоніі на КПП на Лысай Паляне ў Татрах.

У гэтым годзе эстафета з калядным пасланнем міру праходзіць пад лозунгам: „Святло служэння” і заахвочвае да супрацоўніцтва і бескарыслівай дапамогі ўсім, хто мае патрэбу ў дапамозе, кажа прэс-сакратар Саюза польскіх гарцэраў Мартына Кавацка (Martyna Kowacka).

- Сёлета Віфлеемскае Святло міру мае асаблівы характар у сувязі з пандэміяй і дае надзею. Хоць з-за санітарных абмежаванняў цырымоніі перадачы святла сёлета маюць сціплы характар, то польскія гарцэры будуць клапаціцца пра тое, каб яно гарэла на калядных сталах усіх жадаючых.

Сімвал каляднага паслання - Віфлеемскае Святло міру штогод вандруе па больш за 25 еўрапейскіх краінах, заклікаючы аб адзінства, згоды і міры ў свеце.

аз