У Польшчы за апошнія суткі былі выяўленыя 8 977 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Памерлі 188 заражаныя асобы, а 18 354 выздаравелі.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксавана ў Мазавецкім (амаль 1 300), Вялікапольскім (больш за 1 100) і Паморскім (больш за 1 000) ваяводствах. Найменш – у Свентакшыскім (больш за 100).
За апошнія суткі ў Польшчы былі зробленыя больш за 22 000 тэстаў на наяўнасць каранавіруса.
З пачатку эпідэміі ў краіне былі пацверджаныя амаль 1 млн. 136 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. Усяго памерлі амаль 23 000 заражаных, а амаль 856 000 выздаравелі.
аз