Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр аховы здароўя хоча, каб эпідэміялагічныя абмежаванні былі прадоўжаныя да 17 студзеня

14.12.2020 15:01
Як сказаў міністр, у першую чаргу гаворка ідзе пра абмежаванні падчас зімовых канікул.
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі PAP/Marcin Obara

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў, што парэкамендуе падоўжыць абмежаванні да 17 студзеня. Як сказаў міністр, у першую чаргу гаворка ідзе пра абмежаванні падчас зімовых канікул.

-Каб на канікулах мы сапраўды засталіся дома і правялі іх бяспечна, каб пазбегнуць трэцяй хвалі. Бачна, што колкасць хворых не змяншаецца ў такім тэмпе як у другой палове лістапада. Таму я буду рэкамендаваць падоўжыць абмежаванні прынамсі да 17 студзеня.

Міністр падкрэсліў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць урадавая група па барацьбе з крызіснымі сітуацыямі.

ав