Пра гэта паведаміла намеснік міністра Малгажата Галіньска. Яна дадала, што асноўныя пункты закону будуць прадстаўлены пасля ўзгаднення ўрадавай рабочай групы па праграмаванні і будуць зацверджаны рознымі міністэрствамі, у тым ліку фінансавым.
Малгажата Галіньска кажа, што разлічвае на хуткае завяршэнне праекта.
-Мы спадзяемся, што праца, якую мы выканалі ў 2019 годзе, пры ўдзеле дырэктараў Нацыянальных паркаў, дасць нам магчымасць хуткага завяршэння праекта. Рабочы варыянт ужо падрыхтаваны. Спадзяюся, нашыя прапановы будуць адпавядаць спадзяванням працаўнікоў нацыянальных паркаў.
Намеснік міністра навакольнага асяроддзя і клімату падкрэслівае, што прыярытэтнай задачай урада «Права і справядлівасці» з'яўляецца паляпшэнне фінансавага становішча нацыянальных паркаў і іх супрацоўнікаў. Дадзеныя міністэрства паказваюць, што з 2015 года, гэта значыць з пачатку ўрада PiS, датацыі нацыянальных паркаў з дзяржаўнага бюджэту павялічыліся амаль на 14 мільёнаў злотых.
ав