Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нашэнне масак у Польшчы будзе абавязковым да лета

15.12.2020 09:32
«Нягледзячы на вакцыну, мы ўсё роўна будзем жыць з пэўнымі абмежаваннямі да лета: маскі, сацыяльнае дыстанцыяванне і дэзынфекцыя».
Maseczki ochronne, zdjęcie ilustracyjne
Maseczki ochronne, zdjęcie ilustracyjnePAP/Łukasz Gągulski

Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краса: «Па тэхнічных прычынах мы не можам вакцынаваць усіх палякаў на працягу аднаго-двух тыдняў, таму, нягледзячы на тое, што вакцына з'явіцца, мы ўсё роўна будзем жыць з пэўнымі абмежаваннямі да лета: маскі, сацыяльнае дыстанцыяванне і дэзынфекцыя».

Па словах намесніка міністра аховы здароўя, у студзені ў Польшчу паступіць 1,1 мільёна вакцын ад каранвіруса Sars-Cov-2, чаго будзе дастаткова для 500 000 работнікаў аховы здароўя, якія будуць у ліку першых прапанаваны прышчэпкі.

Кожнаму прышчэпленаму чалавеку спатрэбіцца два ўколы з інтэрвалам у некалькі тыдняў.

iar/эж