Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Расія мэтанакіравана псуе адносіны з суседзямі

23.04.2021 16:11
Пяць польскіх дыпламатаў былі прызнаныя ў Расіі персонамі нон-грата.
Иллюстрационное фотоhttps://www.gov.pl/

Міністэрства замежных спраў заявіла, што рашэнне расійскага боку аб выдаленні польскіх дыпламатаў з'яўляецца яшчэ адным прыкладам агрэсіўнай палітыкі і зʼяўляецца мэтанакіарваным жэстам, з мэтаю эскалацыі адносін з суседзямі і ўсёй міжнароднай супольнасцю.

У камюніке міністэрства падкрэсліла, што Рэспубліка Польшча надалей выступае за дыялог і дээскалацыю. «У цяперашняй сітуацыі мы пакідаем за сабой права адэкватна адрэагаваць на рашэнне Міністэрства замежных спраў Расіі», – напісана ў заяве.

Пасол Польшчы ў Маскве Кшыштаф Краеўскі быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі. Як паведамлялася раней, яму была ўручана дыпламатычная нота з інфармацыяй аб прызнанні пяці польскіх дыпламатаў персонамі нон-грата.

ІАР ПР/нг

НАТА заклікае Расію вывесці войскі з мяжы з Украінай

13.04.2021 16:39
Канцэнтрацыя расійскіх войскаў на мяжы з Украінай самая вялікая з 2015 года.

Амерыканскі амбасадар у Маскве вымушаны вярнуцца ў Вашынгтон

20.04.2021 11:11
Доўгі час Джон Саліван адмаўляўся з'язджаць з Масквы, нягледзячы на рэкамендацыі Крамля і МЗС. Сёння дыпламат пацвердзіў, што ляціць у Злучаныя Штаты.

Расія псуе адносіны з Еўропай

19.04.2021 19:31
Шэраг апошніх скандалаў ды абвінавачанняў у бок Расіі з боку еўрапейскіх краін прывеў да яшчэ большага пагаршэння адносін.