Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя Польшчы прышчапіўся супраць каранавіруса

29.04.2021 13:42
Станам на 28 красавіка ў Польшчы супраць каранавіруса было прышчэплена крыху больш за 11 млн чалавек.
.
А. Нядзельскі PAP/Paweł Supernak

Міністр аховы здароўя зрабіў прышчэпку на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Адам Нядзельскі атрымаў першую дозу прэпарата Astra Zeneca. Адразу пасля вакцынацыі Нядзельскі распавёў журналістам, што адчувае палёгку:

-Прышчапіўся прэпаратам Astra Zeneca, давядзецца трошкі пачакаць на другую дозу. Аднак я ўсё адно я адчуў палёгку, крыху меней стрэсу. Адначасова ўсе эпідэмічныя абмежаванні я буду вымушаны выконваць, паколькі не завершыў ку вакцынацыі.

Станам на 28 красавіка ў Польшчы супраць каранавіруса было прышчэплена крыху больш за 11 млн чалавек.

iar/эж

Амаль 11 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

28.04.2021 16:37
Матэвуш Маравецкі адзначыў адзначыў, што ў траўні Польшча атрымае чарговыя 10 мільёнаў доз прышчэпкі. 

Эпідэмія ў Польшчы працягвае запавольвацца

29.04.2021 13:28
Адбылося зніжэнне колькасці новых выпадкаў хваробы на 34%, у параўнанні з дадзенымі тыднёвай даўнасці.