Беларуская Служба

Pfizer/BioNTech будзе праводзіць у Польшчы даследаванне магчымасці вакцынацыі дзяцей супраць COVID-19

30.04.2021 15:07
Польшча – адна з чатырох краінаў, у якіх у бліжэйшым часе Pfizer/BioNTech плануе праводзіць такія даследаванні.
  COVID-19.
Вакцына супраць COVID-19.PAP/EPA/CHRISTIAN CHARISIUS / POOL

Кампанія Pfizer/BioNTech правядзе ў Польшчы даследаванне магчымасці вакцынацыі супраць COVID-19 у дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 12 гадоў. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч(Wojciech Andrusiewicz) паведаміў, што клінічныя выпрабаванні ўхваліла Упраўленне па рэгістрацыі лекавых сродкаў.

- Польшча – адна з чатырох краінаў, у якіх у бліжэйшым часе кампанія Pfizer/BioNTech плануе праводзіць даследаванні па вакцынацыі дзяцей ва ўзросце ад 6 месяца жыцця. Такім чынам, Польшча апынулася ў групе краінаў, у якіх Упраўленне па рэгістрацыі лекавых сродкаў ухваліла такія даследаванні.  

У той жа час Войцех Андрусевіч нагадаў, што ў Еўрапейскім Саюзе прывівацца супраць COVID-19 могуць выключна асобы, якім споўнілася 16 гадоў. Аднак ён не выключыў, што гэтае правіла можа змяніцца і нагадаў, што надоечы кампанія Pfizer/BioNTech прадставіла вынікі даследаванняў, якія пацвярджаюць, што прывіваць супраць каранавіруса можна дзяцей, якім споўнілася 12 гадоў.

аз