Беларуская Служба

Сёння адзначаецца дзень польскага нацыянальнага сцяга

02.05.2021 08:07
2 maja- Święto Flagi
2 maja- Święto FlagiDziurek/Shutterstock

2 траўня – гэта дзень, у які ўжо ў 17 раз будзе адзначацца свята польскага сцяга. Свята зацвердзіў Сейм у 2004 годзе дзеля таго, каб папулярызаваць нацыянальныя сімвалы. Бо менавіта бела-чырвоны сцяг аб’ядноўвае ўсіх палякаў.

Польскі сцяг складаецца з двух палос – белай і чырвонай. Белы колер сімвалізуюць чыстату і Белага арла – нацыянальны сімвал Польшчы. Чырвоны – гэта агонь, адвага і кроў, пралітая за свабоду бацькаўшчыны. У польскіх гарадах сёння паўсюль лунаюць бела-чырвоныя палотнішчы.

2 траўня таксама адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў за мяжой. Свята было зацверджана 20 сакавіка 2002 года ў знак прызнання ўнёску польскай дыяспары, якую таксама называюць «Палоніяй» і палякаў за мяжой у здабыццё Польшчай незалежнасці, захавання і прасоўвання польскай культуры і традыцый па ўсім свеце.

аев