Беларуская Служба

Вясковыя гаспадыні далучаюцца да выканання Агульнанацыянальнай праграмы вакцынацыі

09.07.2021 13:28
Агулам, станам на 9 ліпеня быў прышчэплены больш за 31 млн жыхароў Польшчы.
     9  2021
Стан вакцынацыі ў Польшчы на 9 ліпеня 2021 годаКрыніца: twitter.com/szczepimysie

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што гурткі вясковых гаспадынь і добраахвотныя пажарныя брыгады атрымаюць фінансавыя сродкі за папулярызацыю прышчэпак супраць каранавіруса:

-Мы вельмі просім вас, дзейснай заклікайце да гэтага людзей, асабліва тых, хто старэйшыя за 60 гадоў, бо менавіта яны знаходзяцца ў групе рызыкі.

Гурток сельскіх хатніх гаспадынь, якому ўдасца пераканаць зрабіць прышчэпку супраць каранавіруса найбольшую колькасць людзей, атрымае 100 тысяч злотых (22 тысячы еўра).

Урад адважыўся на такія захады заахвочвання, бо тэмпы вакцынацыі запавольваюцца – за мінулыя суткі было зроблена менш за 330 тысяч прышчэпак. Агулам, станам на 9 ліпеня быў прышчэплены больш за 31 млн жыхароў Польшчы. З іх 14 млн 727 тысяч прышчэплены цалкам.

iar/эж

Неўзабаве ўсе асобы з Картай паляка змогуць зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 у Польшчы

02.07.2021 08:52
У Польшчы зроблена ўжо звыш 29,2 мільёна прышчэпак, і амаль 13,3 мільёна чалавек прайшлі поўны цыкл вакцынацыі.

Каталіцкі касцёл у Польшчы заклікаў вернікаў прывівaцца супраць COVID-19

08.07.2021 14:10
У сваёй заяве арцыбіскуп Гандэцкі прывёў прыклад Папы Францішка, які сам прывіўся супраць COVID-19.