У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што сітуацыя стабілізавалася, але колькасць выпадкаў заражэння ўжо не зніжаецца.
Паводле ўпаўнаважанага ўрада Польшчы па пытаннях вакцынацыі Міхала Дворчыка, лепшым спосабам памяншэння выпадкаў заражэння з'яўляецца вакцынацыя. Тым часам зацікаўленасць прышчэпкамі зніжаецца.
У Польшчы было зроблена больш 31,5 мільёна прышчэпак супраць COVID-19. Поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 15 мільёнаў чалавек.
ав