Беларуская Служба

У Польшчы ў п'яных кіроўцаў будуць канфіскоўваць аўтамабіль

20.07.2021 15:43
Калі хтосьці загіне па віне пʼянага кіроўцы, то кіроўца лічыцца злачынцам, а аўтамабіль у дадзенай сітуацыі – інструментам злачынства.
Za poszukiwanym za potrójne zabójstwo wydano list gończy
Za poszukiwanym za potrójne zabójstwo wydano list gończyTwitter/@PolicjaSlaska

Урад накіруе ў Сейм праект закона, які дазволіць канфіскоўваць аўтамабілі ў кіроўцаў, якія знаходзяцца пад уздзеяннем алкаголю. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар урада Пётр Мюлер.

Законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам інфраструктуры прадугледжвае, сярод іншага, магчымасць канфіскацыі інструмента злачынства ў чалавека, які ўчыніў яго пад уздзеяннем алкаголю. А кіраванне аўтамабілем у пʼяным выглядзе зʼяўляецца злачынствам. Чыноўнік падкрэсліў, што калі хтосьці загіне па віне пʼянага кіроўцы, то кіроўца лічыцца злачынцам, а аўтамабіль у дадзенай сітуацыі – інструментам злачынства.

Рада Міністраў Польшчы зацвердзіла дадзены законапраект і накіруе яго ў Сейм.

iar/pap/эж


Паліцыя і войскі тэрытарыяльнай абароны падпісалі паразуменне аб супрацоўніцтве

15.07.2021 10:15
Супрацоўніцтва тычыцца крызісных сітуацый, пошуку зніклых людзей альбо выратавальна-пошукавых аперацый.