«18 ліпеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Мікалайчыка – прэм'ер-міністра польскага ўрада ў выгнанні, прэзідэнта Вялікапольскага таварыства сельскагаспадарчых колаў, вялікапольскага паўстанца, добраахвотніка ў польска-бальшавіцкай вайне і салдата Верасня 1939 г. » – зазначаецца ў рэзалюцыі.
Пасля вераснёвай паразы Мікалайчык апынуўся ў эміграцыі, дзе – як было згадана ў рэзалюцыі – быў намеснікам старшыні Нацыянальнай рады, намеснікам прэмʼер-міністра польскага ўрада ў выгнанні ў 1940-1943 гг., і прэмʼер-міністрам з ліпеня 1943 г. да лістапада 1944 г.. «Ён стаў сімвалам супраціву камуністам», падкрэсліваецца ў рэзалюцыі,.
Да сваёй смерці Мікалайчык заставаўся актыўным палітыкам у выгнанні. На хвалях радыё «Свабодная Еўропа» і падчас шэрагу міжнародных канферэнцый ён распавядаў пра пераслед і злачынствы Народнай Рэспублікі Польшча.
Прах яго і жонкі прывезлі ў Польшчу ў 2000 годзе і пахавалі на могілках заслужаных людзей у Познані.
PAP