Беларуская Служба

Канстытуцыйны суд: Правілы, якія забараняюць гандаль у нядзелю, адпавядаюць Канстытуцыі

27.07.2021 14:13
Закон, які ўводзіў паступовую забарону на нядзельны гандаль, уступіў у сілу 1 сакавіка 2018 году. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарigorovsyannykov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канстытуцыйны суд пастанавіў, што палажэнні, якія забараняюць нядзельны гандаль, адпавядаюць Канстытуцыі. Польская канфедэрацыя працадаўцаў «Левіятан» папрасіла праверыць канстытуцыйнасць чатырох палажэнняў закона, якія ўводзяць забарону на гандаль у нядзелю з 2018 года. У справе двух палажэнняў КС пастанавіў, што яны адпавядаюць асноўнаму закону, а разгляд двух іншых палажэнняў спыніў. 

Закон, які ўводзіць паступовую забарону на нядзельны гандаль, уступіў у сілу 1 сакавіка 2018 году. З 2020 году забарона на гандаль не распаўсюджваецца толькі на сем нядзель у годзе.

У заканадаўстве прадугледжваецца 32 выключэнні. Забарона не ўключае, у прыватнасці, паштовай дзейнасці, не распаўсюджваецца на кандытарскія крамы, продаж марозіва, аўтазапраўкі, кветкавыя крамы, крамы з газетамі і кавярні.

ав

Гданьскі порт павялічыць прапускную здольнасць у тры разы

26.07.2021 17:56
Леташні вынік 100 мільёнаў тон перагружаных тон у польскіх партах умацаваў пазіцыю Польшчы ў марскім транспарце.