Крысціна Ціманоўска, якая прыляцела ў сераду ў Варшаву, зараз адпачывае і знаходзіцца ў бяспечным месцы, – паведаміў у чацвер намеснік кіраўніка МЗС Марцін Пшыдач. Мы спадзяемся, што неўзабаве да яе далучыцца муж, і тады яна вырашыць, што рабіць далей, – дадаў ён.
У сераду ўвечары ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна прызямліўся самалёт з Вены з беларускай спрынтаркай Крысцінай Ціманоўскай.
У чацвер раніцай у Polsat News Марцін Пшыдач падкрэсліў, што Ціманоўская знаходзіцца пад апекай польскага ўрада і што ён таксама знаходзіцца ў пастаянным кантакце з незалежнымі супольнасцямі з Беларусі.
На пытанне, чаму маршрут палёту Ціманоўскай з Токіа быў зменены ў апошні момант, ці ёй пагражае небяспека, Пшыдач адзначыў, што Міністэрства замежных спраў не паведамляе ніякіх падрабязнасцяў палёту. Ён звярнуў увагу, што ў сродках масавай інфармацыі з'явіўся шэраг здагадак на гэты конт.
Пшыдач адзначыў, што Міністэрства замежных спраў «улічыла ўсе магчымыя рызыкі». «Гэты палёт трэба было здзейсніць такім чынам, каб ён, вядома, быў максімальна камфортным, але перш за ўсё бяспечным для спадарыні Ціманоўскай. І гэта шлях, які мы выбралі», – адзначыў ён.
ав