Некалькі сотняў чалавек прынялі ўдзел у бегу памяці, які адбыўся ў Парку Шыманоўскага ў варшаўскім раёне Воля. Бег прысвечаны памяці ахвяр «разні на Волі», якая адбылася ў першыя дні Варшаўскага паўстання.
Бег памяці ахвяр «разні на Волі» звязаны з 77-й гадавінай найбуйнейшага злачынствы нямецкіх акупантаў у дачыненні да грамадзянскага насельніцтва ў перыяд Другой сусветнай вайны. З 5-га па 7-га жніўня 1944 гады немцы забілі ад 30 да 60 тысяч чалавек – жыхароў варшаўскага раёна Воля. Дакладная колькасць ахвяр «разні на Волі» да гэтага часу невядома.
Удзельнікі бегу пераадолелі сімвалічную дыстанцыю 1944 метраў. Бегу памяці ахвяр «разні на Волі» спадарожнічала гістарычная рэканструкцыя.
ав