Беларуская Служба

«Люцыфер» надыходзіць на Польшчу

14.08.2021 13:28
Апроч спёкі, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы з парывамі ветру да 70 км/г.
zdj. il.
zdj. il.PAP/EPA/SALVATORE DI NOLFI

У бліжэйшыя два дні ў рэгіёне Падкарпацця чакаецца не менш за 30 градусаў у цені, а ўначы мінімум ад 16 да 18 градусаў паводле Цэльсія. Акрамя таго, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы з парывамі ветру да 70 км/г. 15 жніўня, у нядзелю навальніцы перамесцяцца на Падкарпацце і Люблінскае ваяводства.

Гэта ўсё вынік антыцыклону «Люцыфер», які праносіцца па Паўднёвай Еўропе, прынёсшы ў Італію самую гарачую тэмпературу ў гісторыі. У сераду на Сіцыліі быў зафіксаваны максімум у 48,8 градуса па Цэльсію. Тая ж самая хваля сквару цяпер насоўваецца на Польшчу, але ў аўторак 17 жніўня тэмпература па ўсёй Польшчы павінна наблізіцца да нормы.

pap/эж

Палякі адправіліся на Эўбею, каб змагацца з пажарамі

09.08.2021 15:33
Ужо згарэла некалькі тысяч гектараў лясоў і палёў, і ўлады прынялі рашэнне аб эвакуацыі дзясяткаў населеных пунктаў.

На грэчаскім паўвостраве Пелапанес працягваецца барацьба з ляснымі пажарамі

11.08.2021 09:29
У мясцовай гміне Горціна пажарныя ўсю ноч змагаліся з агнявым фронтам працягласцю 10 кіламетраў.