Шосты дзень працягваюцца пажары на грэцкай выспе Эвія (іншая назва Эўбея). Ужо згарэла некалькі тысяч гектараў лясоў і палёў, і ўлады прынялі рашэнне аб эвакуацыі дзясяткаў населеных пунктаў. Цалкам згарэлі пяць вёсак на гэтай другой па велічыні грэцкай выспе.
У сваю чаргу, на востраве Закінф падчас пасадкі пацярпеў крушэнне самалёт пажаратушэння. Пілот машыны быў злёгку паранены.
У Грэцыю сёння прыбываюць польскія пажарныя, якія павінны дапамагчы ў барацьбе з агнём. Камандзір місіі брыгадзір Міхал Лангнер заявіў, што іх задачай – тушэнне пажараў у раёне Афін:
-Як мінімум 7-10 дзён мы будзем выконваць місію непадалёк Афін. Пералі задання нам вызначаць грэцкія калегі, пасля нашага прыбыцця на месца.
У Грэцыі з пажарамі змагаюцца ратавальнікі адразу з некалькіх краін Еўразвязу, у тым ліку з Іспаніі і Харватыі. Польскія пажарныя разам з экіпажам паліцэйскага верталёта Black Hawk учора, 8 жніўня пачалі місію ў Турэччыне. Яны прымаюць удзел у тушэнні пажару на паўднёвым захадзе краіны, у правінцыі Муглас.
iar/эж