Беларуская Служба

Польскія пажарнікі вяртаюцца з Грэцыі

16.08.2021 12:09
У тушэнні пажараў у Грэцыі прынялі ўдзел 143 палякі на 46 аўтамабілях польскай пажарнай варты.
Польскія пажарнікі ў ГрэцыіКрыніца: https://twitter.com/KGPSP

Польскія пажарныя завяршылі місію ў Грэцыі. У тушэнні пажараў у гэтай краіне прынялі ўдзел 143 палякі на 46 аўтамабілях польскай пажарнай варты.

Удзельнік місіі ў Грэцыі брыгадзір Міхал Ланер паведаміў, што з-за рэльефу мясцовасці польскія пажарныя выкарыстоўвалі ручное абсталяванне і сярэднія пажарныя машыны, у той час як выкарыстанне цяжкай тэхнікі было немагчыма:

-Мы працавалі ў трох сектарах пажару, які займаў паверхню 57 гетраў і гэта быў адзін з самых вялікіх пажараў у Грэцыі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Польскія разлікі працавалі ў горных раёнах, якія сваім рэльефам моцна нагадваюць нашы Судэты.

У адказ на просьбу Грэцыі, 7 жніўня Польшча адправіла пажарных у гэтую краіну, а ўжо заўтра, 17 жніўня яны вырушаць у зваротны шлях.

iar/эж

Польшча запрапанавала Турцыі дапамогу ў тушэнні пажараў

05.08.2021 16:22
На працягу васьмі дзён турэцкія пажарныя тушаць лясныя пажары на паўднёвым узбярэжжы краіны. 

Польскія пажарнікі прыбылі ў Турцыю, дзе дапамогуць гасіць пажары

08.08.2021 13:04
Турэцкі бок папрасіў дапамогі ў тушэнні пажараў на поўдні краіны. 

Палякі адправіліся на Эўбею, каб змагацца з пажарамі

09.08.2021 15:33
Ужо згарэла некалькі тысяч гектараў лясоў і палёў, і ўлады прынялі рашэнне аб эвакуацыі дзясяткаў населеных пунктаў.