Беларуская Служба

Марскі ўчастак Baltic Pipe быў выведзены на бераг у Польшчы

15.09.2021 08:31
Газаправод павінен быць гатовы да канца 2022 года і пастаўляць у Польшчу 10 мільярдаў кубаметраў газу ў год з Нарвегіі.
Baltic Pipe
Baltic PipeAutorstwa Lemiel - Praca własna, based on File:Blank political map Europe in 2006 WF.svg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72808732

Завяршыўся наступны этап будаўніцтва «Балтыйскай трубы». Марскі ўчастак Baltic Pipe быў выведзены на бераг, паведамляе biznesalert.pl

Газаправод быў выцягнуты на сушу з карабля Castoro Sei з дапамогай сталёвага троса (даўжынёй 1,5 кіламетра і дыяметрам 119 мм), паведамляе кампанія Gaz-System.

У прыбярэжнай зоне газаправод уцягнулі ў загадзя падрыхтаваную траншэю даўжунёй у 800 метраў, глыбінёй у 2 метры. Пад пляжам быў пракапаны тунэль дыяметрам у 2 метры і даўжынёй у 600 метраў.

Дзякуючы тэхналогіі мікратунелявання, газаправод быў пракладзены пад пляжам, што гарантуе адсутнасць візуальных перашкод для берагавой лініі і наваколля пры яго ўкладанні на сушы, паведамляе Gaz -System.

Газаправод Baltic Pipe павінен быць гатовы да канца 2022 года і пастаўляць у Польшчу 10 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год з Нарвегіі, праз Данію.

аз

Інвестыцыі, звязаныя з газам і атамнай энергетыкай, павінны забяспечыць суверэнітэт Польшчы

06.07.2021 08:03
Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча мае патрэбу ў пастаянных і надзейных крыніцах электраэнергіі.

Гданьскі порт павялічыць прапускную здольнасць у тры разы

26.07.2021 17:56
Леташні вынік 100 мільёнаў тон перагружаных тон у польскіх партах умацаваў пазіцыю Польшчы ў марскім транспарце.

Польшча адмаўляецца ад расійскага газу

13.09.2021 14:55
«Мы не працягнем кантракт з расійскім «Газпрамам».