Беларуская Служба

4728 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

24.10.2021 16:12
Намеснік міністра аховы здароўя падкрэсліў, што колькасць заражэнняў ніжэйшая, чым учора, але ўсё яшчэ захоўваецца вельмі высокая узыходзячая тэндэнцыя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Alexandros Michailidis

У нядзелю, 24 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 4728 новых выпадках заражэння каранавірусам. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 13 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве. За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена амаль 34 тыс. тэстаў на наяўнасць патагена.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска падкрэсліў, што колькасць заражэнняў ніжэйшая, чым учора, але ўсё яшчэ захоўваецца вельмі высокая узыходзячая тэндэнцыя:

-Але калі паглядзім на мінулую нядзелю – рост складае 87%. Як бачым захоўваецца моцны трэнд на павелічэнне новых выпадкаў хваробы.

Агулам спачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджаны амаль 3 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, з іх 76 447 выпадкаў завяршыліся лятальна.

iar/эж


Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.

З лістапада ўсе ахвотныя змогуць атрымаць трэцюю дозу прышчэпкі ад каранавіруса

24.10.2021 10:26
Станам на, на нядзелю 24 кастрычніка ў Польшчы цалкам прышчэплена 19 млн 818 тысяч чалавек, а 185 тысяч атрымалі трэцюю дозу прышчэпкі.