Беларуская Служба

У Польшчу прыбудзе да 150 англійскіх жаўнераў

19.11.2021 11:41
«Верагодна, што сюды будзе накіравана рота Каралеўскага інжынернага корпуса для падтрымкі, забеспячэння належнай аховы мяжы і каб паказаць, што гібрыдная дзейнасць такога роду непрымальная і не спрацуе».
Ben Wallace i Mariusz Błaszczak
Ben Wallace i Mariusz BłaszczakPAP/Tomasz Waszczuk

Міністр абароны Злучанага Каралеўства Бэн Уолес падчас свайго візіту ў Польшчу ў чацвер, 18 лістапада абмеркаваў з міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам розныя аспекты ўзмацнення супрацоўніцтва ў сферы абароны.

«Верагодна, што сюды будзе накіравана рота Каралеўскага інжынернага корпуса для падтрымкі, забеспячэння належнай аховы мяжы і каб паказаць, што гібрыдная дзейнасць такога роду непрымальная і не спрацуе», – сказаў Уолес.

У заяве, якую апублікавалі ў брытанскім урадзе ў чацвер вечарам, не было пазначана канкрэтнага колькасці войскаў, а сам Уолес сказаў, што ён асабіста будзе прымаць рашэнне. Па дадзеных The Guardian і Daily Express, гаворка ідзе пра 100 салдат,Sky News паведамляе, што іх будзе па меншай меры 100, а BBC News – прыкладна 150.

Бэн Уолес сказаў, што гэта не будуць баявыя атрады, а салдаты якія ўмеюць будаваць дарогі, блокпасты і КПП. Гэта не для змагання, а для «падтрымкі палякаў».

pap/эж

Вялікабрытанія намерана накіраваць ва Украіну сваіх салдат

14.11.2021 15:51
Гэта звязана з ростам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі.

Швецыя плануе выслаць войскі ва Украіну

18.11.2021 16:12
Расійская амбасада пратэстуе ды нагадвае пар падзеі 300-гадавой даўніны.