Беларуская Служба

Амаль 23,5 тыс. выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

20.11.2021 13:27
Прэм'ер заявіў, што Польшча ўваходзіць у самы складаны перыяд восеньскай хвалі эпідэміі і заклікаў палякаў як мага больш актыўна прышчапляцца супраць каранавіруса.
Szpital covidowy na Stadionie Narodowym zostanie ponownie otwarty
Szpital covidowy na Stadionie Narodowym zostanie ponownie otwartyPAP/Andrzej Lange

За мінулыя суткі ў Польшчы выяўлена 23 414 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Чарговыя 382 пацыенты памерлі ад гэтай хваробы. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што за апошнія суткі колькасць шпіталізаваных з дыягназам COVID-19 значна ўзрасла:

-У польскіх лякарнях знаходзіцца 16 480 пацыентаў з COVID-19. За апошнія суткі іх колькасць павялічылася на 387 чалавек. Таксама расце колькасць пацыентаў, якія патрабуюць лячэння ў рэанімацыйным аддзяленні. У цяперашні час у такіх рэанімацыі знаходзіцца 1423 чалавека. Гэта на 49 больш, чым днём раней.

Адначасова прэм'ер Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча ўваходзіць у самы складаны перыяд восеньскай хвалі эпідэміі і заклікаў палякаў як мага больш актыўна прышчапляцца супраць каранавіруса. Станам на суботу, 20 лістапада, у Польшчы цалкам вакцынаваныя 20,5 млн чалавек. Нагадаем, насельніцтва краіны складае 38 млн чалавек.

iar/эж

У Польшчы расце колькасць захворванняў каранавірусам

18.11.2021 10:01
Намеснік міністра здароўя паведаміў пра тысячы новых заражэнняў каранавірусам.

У Польшчы ўзмацняць праверкі выканання эпідэміялагічнага рэжыму

19.11.2021 13:14
За мінулыя суткі чарговыя 403 пацыенты памерлі ад Covid-19.