Беларуская Служба

Чацвёртая хваля эпідэміі ў Польшчы дасягнула рэкордных паказнікаў

24.11.2021 17:10
За мінулы дзень ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 460 пацыентаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Alexandros Michailidis/Shutterstock

У сераду, 24 лістапада Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 28 380 новых выпадкаў заражэння каранавірусам – гэта смутны рэкорд чацвёртай хвалі эпідэміі. За мінулы дзень ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 460 пацыентаў.

Па ўсёй Польшчы ў лякарнях з дыягназам «каранавірус» лечыцца 18 707 і гэта на 387 чалавек больш, чым днём раней. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаны больш за 1600 пацыентаў.

З сакавіка 2020 года, то-бок, пачатку эпідэміі ў Польшчы, было выяўлена 3 406 129 выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі 81 688 жыхароў Польшчы.

iar/эж


Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.

Польшча на 23-ім месцы па тэмпах вакцынацыі ў ЕЗ

23.11.2021 15:00
Больш за ўсё прышчэпленых – 81,4% у Партугаліі, а менш за ўсё – 24,3%, у Балгарыі.