Беларуская Служба

Больш за 3,7 мільёна палякаў прывіліся бустэрнай дозай вакцыны супраць COVID-19

07.12.2021 16:31
Поўны цыкл вакцынацыі супраць каранавіруса прайшлі больш за 20,5 мільёна палякаў.
  3,7        COVID-19.
Больш за 3,7 мільёна палякаў прывіліся бустэрнай дозай вакцыны супраць COVID-19.PAP/EPA/NARENDRA SHRESTHA

У Польшчы ўжо больш за 3,7 мільёна чалавек прывіліся бустэрнай (трэцяй) дозай вакцыны супраць COVID-19, паведамілі ў аўторак урадавыя сайты.

У Польшчы з канца снежня 2020 года было зроблена 43 054 863 ін'екцыі. У сваю чаргу поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 20 526 999 чалавек. Гаворка ідзе пра вакцынацыю двума дозамі прэпаратаў Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca або аднадознай вакцынай Johnson & Johnson.

Штодзённая колькасць прышчэпак у краіне складае 159 942 інʼекцыі. З 27 снежня мінулага года, калі ў Польшчы пачалася вакцынацыя супраць COVID-19, былі зафіксаваныя 16 422 пабочныя рэакцыі на вакцыну, у асноўным лёгкія.

PAP/аз

САЗ заявіла пра адсутнасць смерцяў пасля заражэння «Омікронам»

06.12.2021 09:26
У свеце не зафіксавана выпадкаў смерці ў выніку заражэння новым штамам каранавірусу «Омікрон».

Больш за 13 тысяч заражэнняў COVID-19 у Польшчы за суткі

06.12.2021 13:01
Новыя дадзеныя ад Міністэрства аховы здароўя Польшчы.