Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што высокая верагоднасць правядзення рэжымам Лукашэнкі паклёпніцкай кампаніі супраць Польшчы. Паводле палітыка, на дадзены момант паменшыўся націск мігрантаў з тэрыторыі Беларусі на польскую мяжу, аднак гэта можа быць толькі прыкметай таго, што беларускія службы рыхтуюць іншыя спецзахады.
Мацей Вонсік падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка, пры падтрымцы Уладзіміра Пуціна, не адмовіцца ад спробаў дэстабілізавацьі Польшчу і Еўропу:
-Падобна на тое, што Лукашэнка працягне праводзіць такую агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Польшчы. Гэта будзе палітыка паклёпу, і ў гэтым няма сумневаў. Ён паспрабуе стварыць імідж Польшчы як краіны, якая непрыязная да людзей, у якіх іншы колер скуры. Гэты імідж будзе будавацца на тым, што ў Польшчы, маўляў, парушаюцца правы чалавека.
Намеснік кіраўніка МУС Польшчы лічыць, што беларускія сілавікі пастаянна падтрымліваюць нелегальных мігрантаў у атаках на польскую мяжу. Кожную ноч руйнуюцца памежныя агароджы, а польскія службоўцы асляпляюцца лазерамі або страбаскопамі, закідваюцца камянямі, галінамі і петардамі.