Беларуская Служба

Памежная служба: Учора 16 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы мяжу з Беларусі

13.01.2022 10:27
Сёння ўначы, на ўчастку мяжы ля Чарэмхы, беларускія спецслужбы закідалі польскія патрулі камянямі.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Учора 16 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы мяжу з Беларусі. Пра гэта паведамляе польская Памежная служба ў Твітары. Сёння ўначы на ўчастку мяжы ля Чарэмхы, беларускія службы закідалі польскія патрулі камянямі. Ніхто не пацярпеў.

У бягучым месяцы была зафіксаваная ўжо 391 спроба незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Летась такіх спробаў было амаль 40 тысяч. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысячы.

Да 1 сакавіка 2022 года ў Польшчы дзейнічае забарона на знаходжанне ў памежнай зоне. Яна ахоплівае 115 населеных пунктаў у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.

IAR/аз

За мінулы дзень 49 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы мяжу з Беларусі

10.01.2022 10:31
Мігранты кідалі ў бок польскіх патрулёў камяні і бярвёны. Ім дапамагалі беларускія службы.

Жаўнеры пасля службы на польска-беларускай мяжы праходзяць рэабілітацыю

11.01.2022 17:02
Акрамя спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў праводзяцца і сустрэчы з псіхолагам.

Пандэмія іх больш не стрымлівае. Хваля нелегальнай іміграцыі ў ЕС аднаўляецца

12.01.2022 10:30
Каранавірус перастаў быць фактарам, які да гэтага часу спыняў хвалю нелегальнай іміграцыі ў Еўрасаюз.