Памежная служба прадаставіць падрадчыкам пляцоўкі для будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю. Як паведаміла Польскаму радыё прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska), гэта дазволіць фармальна пачаць будаўніцтва сталёвай агароджы на мяжы.
Зацверджаная была тэхнічная дакументацыя, датычная першых чатырох участкаў агульнай працягласцю ў больш за 20 кіламетраў.
Раней у Твітары Анна Міхальска паведаміла, што будаўнічыя работы на мяжы будуць забяспечваць дадатковыя сілы:
- Гаворка ідзе не толькі пра дадатковыя патрулі, але таксама пра сістэмы маніторынгу. Там дзе будзе адбывацца дэмантаж канцэрціны, там будуць накіраваныя дадатковыя сілы. Мы не паведамляем, дзе пачнуцца работы менавіта па меркаваннях бяспекі, паколькі ў гэтых месцах можна спадзявацца дадатковых правакацый.
Даўжыня фізічнай агароджы на мяжы з Беларуссю складзе больш за 180 кіламетраў. Увесь план будаўніцтва быў падзелены на чатыры часткі. У бліжэйшыя тыдні будуць узведзены першыя элементы плота. Вышыня агароджы складзе 5,5 метра. Яна будзе ўвенчаныя калючым дротам і абсталяваная электроннымі прыладамі – у тым ліку камерамі і датчыкі руху. Будаўнічыя работы павінны быць завершаны ў чэрвені.
Памежная служба даверыла выкананне сталёвых элементаў кансорцыуму з трох кампаній: Polimex-Mostostal, Mostostal Siedlce і Węglokoks. Узводзіць плот будуць кампаніі Unibep і Budimex. Кошт будаўнічых работ і вырабу сталёвых пралётаў складае больш за 200 мільёнаў злотых (больш за 44 мільёны еўра).
IAR/аз