Беларуская Служба

Польскае МУС: Бежанцы з Украіны могуць скарыстацца бясплатным транспартам у Германію

13.03.2022 18:07
«Калі нехта не хоча заставацца ў Польшчы, у яго ёсць план ехаць далей – мы ствараем такую магчымасць», – заявіў віцэ-міністр Павел Шэфернакер.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.twitter.com/PKPIntercityPDP

Польшча прапануе ўцекачам з Украіны скарыстацца бясплатным транспартам у Германію. У Згажэльцы(Zgorzelec) – памежным гарадку на паўднёвым захадзе Польшчы быў створаны спецыяльны пункт прыёму і перасадкі, дзе ўцекачы могуць адпачыць перад далейшым падарожжам, напісаў у сацсетках намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер(Paweł Szefernaker).

У суботу і нядзелю ў Германію і Чэхію курсіруюць спецыяльныя дадатковыя цягнікі, апрача нармальных, прадугледжаных графікам PKP.

«Калі нехта не хоча заставацца ў Польшчы, у яго ёсць планы ехаць далей – мы ствараем такую магчымасць», – заявіў Павел Шэфернакер.

PAP/аз

Памежная служба: У Польшчу збеглі 1 675 000 грамадзян Украіны

13.03.2022 11:03
Толькі ўчора памежны кантроль прайшлі 79 800 чалавек, што на 5 працэнтаў больш, чым днём раней.