Беларуская Служба

У Польшчы ўнесена касацыйная скарга на прысуд сведку Еговы, аб'яўлены амаль 70 гадоў таму

22.04.2022 10:41
Гаворка ідзе пра прысуд члена рэлігійнай групы «Сведкі Еговы» да двух гадоў зняволення.
.
.Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Генеральны пракурор Польшчы ўнёс у Вярхоўны суд касацыйную скаргу на прысуд сталінскага перыяду. Гаворка ідзе пра прысуд члена рэлігійнай групы «Сведкі Еговы» да двух гадоў зняволення за нібыта злачынства супраць Польскай Народнай Рэспублікі.

Касацыя тычыцца прысуду Спецыяльнай камісіі па барацьбе са злоўжываннямі і эканамічнай шкодай у Варшаве ў 1953 годзе, паводле якога мужчына быў прысуджаны да двух гадоў у папраўча-працоўным лагеры. Удзел у тайнай арганізацыі, якой, на думку ўладаў ПНР, была забароненая на той час рэлігійная суполка «Сведкі Еговы», было злачынствам.

Генеральны пракурор адзначыў, што дзейнасць абшчыны была забаронена па рашэнні камуністычных уладаў. Як вядома, Сведкі Еговы публічна абвяшчаюць сваю веру і публікуюць рэлігійныя творы. На думку пракурора, забарона такой дзейнасці супярэчыла нават той канстытуцыі, якая дзейнічала ў Польшчы ў сталінскія часы.

IAR PR/нг