Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю павялічыўся час чакання на праезд грузавікоў

29.05.2022 12:55
На пераходзе ў Баброўніках на мытнае афармленне грузавікі чакаюць больш за 20 гадзін.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/ilmarinfoto

Раніцай у нядзелю кіроўцам даводзілася чакаць 22 гадзіны, вынікае з аператыўных звестак Нацыянальнай падатковай адміністрацыі.

У суботу час чакання складаў 22 гадзіны, у пятніцу 23 гадзіны. У нядзелю ў чарзе перад пераездам стаялі 390 грузавікоў, у суботу — 400. За апошнюю змену (12 гадзін) у Беларусь уехала 129 грузавікоў.

Больш за паўгода Баброўнікі з'яўляюцца адзіным аўтамабільным памежным пераходам на Падляшшы, які абслугоўвае грузавыя перавозкі з Беларуссю. У лістападзе 2021 года з-за міграцыйнага крызісу праца суседняга перахода ў Кузьніцы была прыпыненыя.

Шмат тыдняў на пераездзе ў Баброўніках стаялі вялікія чэргі грузавікоў, якія ехалі на Усход, дасягаючы некалькіх дзясяткаў кіламетраў і нават трох дзён. Сітуацыю спачатку змянілі абмежаванні, звязаныя з эмбарга ЕС на тавары, якія могуць быць выкарыстаны ў ваенных аперацыях Расіі супраць Украіны, а затым — уведзеная з поўначы 16 на 17 красавіка — забарона на аўтамабільныя перавозкі ўнутры ЕС перавозчыкам з Расіі і Беларусь у рамках эканамічных санкцый ЕС пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны.

PAP/юл