Беларуская Служба

У Гайнаўцы прайшоў фінал фестывалю «Беларуская песня»

04.06.2022 17:40
Усяго ў фінале фестывалю прынялі ўдзел больш за 350 чалавек – салістаў, вакальна-інструментальных ансамбляў і ўдзельнікаў харавых калектываў.
.
.фота: БГКТ

Усяго ў фінале фестывалю «Беларуская песня», які прайшоў у суботу ў Гайнаўцы (Падляшша), прынялі ўдзел больш за 350 чалавек – салістаў, вакальна-інструментальных ансамбляў і ўдзельнікаў харавых калектываў. Завершыцца мерапрыемства традыцыйна гала-канцэртам, запланаваным на восень у Беластоку.

Фестываль, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным аб’яднаннем (БГКТ) у Польшчы, з’яўляецца адной з самых маштабных культурных падзей у асяроддзі беларускай меншасці.

Адбор адбыўся ў суботу ў Доме культуры Гайнаўкі. Перад гэтым прайшло пяць рэгіянальных – у Дамброве Беластоцкай, Бельску Падляскім, Орле, Гайнаўцы і Беластоку.

Сёлетні фестываль праходзіць пад лозунгам салідарнасці беларускай нацменшасці з Украінай. Арганізатары падкрэслілі, што хочуць выказаць надзею на хуткае заканчэнне вайны.

Старшыня БГКТ Базыль Сегень звярнуў увагу на сітуацыю, якая склалася ў Сямятычах, дзе мясцовыя ўлады з-за падтрымкі расійскай агрэсіі беларускім рэжымам адмовіліся падтрымаць фестываль, хоць гэта падзея беларускай меншасці ў Польшчы, арганізаваная гадамі.

«Мы ні ў чым не вінаватыя. Ні адзін разважлівы чалавек не падтрымлівае ніякую вайну, а нам дасталася аўтаматычна», – сказаў Сегень PAP.

ав

Шлем XV-га стагоддзя з Паўночнага Каўказа стаў экспанатам чэрвеня ў Падляшскім музеі ў Беластоку

04.06.2022 10:48
Шлем разам з іншымі прадметамі быў канфіскаваны ў кантрабандыста з Беларусі.