Беларуская Служба

Фестываль габрэйскай ежы «TISZ» атрымаў прэстыжную ўзнагароду

03.07.2022 19:28
Фестываль габрэйскай кухні «TISZ» быў адзначаны як унікальная падзея, якая знаёміць з культурай і гісторыяй польскіх габрэяў пры дапамозе габрэйскай кулінарнай спадчыны. 
.
.pixabay.com/CC0

Фестываль габрэйскай ежы «TISZ», арганізаваны Музеем гісторыі польскіх габрэяў POLIN, быў узнагароджаны Еўрапейскай узнагародай за культурную спадчыну ў катэгорыі «Адукацыя, навучанне і павышэнне свядомасці» ў рамках праграмы ЕС «Крэатыўная Еўропа».

Да 20-годдзя гэтай самай прэстыжнай прэміі ў галіне культурнай спадчыны Еўропы намінавана 30 унікальных праектаў з 18 краін Еўропы. Цырымонія, падчас якой будуць уручаны Еўрапейскія ўзнагароды за культурную спадчыну, пройдзе 26 верасня 2022 года ў адноўленай Нацыянальнай оперы ў Празе.

Фестываль габрэйскай кухні «TISZ» быў адзначаны як унікальная падзея, якая знаёміць з культурай і гісторыяй польскіх габрэяў пры дапамозе габрэйскай кулінарнай спадчыны. Падчас фестывалю «TISZ», арганізаванага Музеем гісторыі польскіх габрэяў POLIN, сумесная ежа адкрывае шлях да размовы пра агульную гісторыю, барацьбы са стэрэатыпамі і пераадолення бар’ераў.
Назва фестывалю «TISZ» паходзіць з ідышу (стол) і адносіцца да радаснага часу, праведзенага за ежай, пітвом і размовамі за сталом.

ав

Варшаўскі музей гісторыі польскіх габрэяў запрашае на пленэрныя мерапрыемствы, прысвечаныя габрэйскай кухні

29.06.2022 10:53
Падчас «шабатнага бранчу» можна будзе пакаштаваць габрэйскую ежу і пачуць розныя цікавыя факты пра яе.