Беларуская Служба

У Польшчы перакуліўся беларускі аўтобус

21.01.2023 14:37
 «Тры чалавекі атрымалі раненні», – паведамілі ў паліцыі.
Месца ДТЗКрыніца: Паліцыя Любліна

 Уначы 21 студзеня каля Вандзіна перакуліўся беларускі аўтобус: ён з'ехаў у кювет і перавярнуўся. Аўтобус накіроўваўся ў Люблін. Паліцыянты лічаць, што кіроўца не зладзіўся з дарожнымі ўмовамі і не змог скарэктаваць хуткасць на павароце. Магчыма дарожную сітуацыю ўскладнілі складаныя ўмовы надворʼя – у гэтыя выходныя па ўсёй Польшчы праходзяць моцныя снегапады.

У аўтобусе знаходзіліся 37 грамадзян Беларусі. «Тры чалавекі атрымалі раненні», – паведамілі ў паліцыі.

Дзяжурны каманднага пункта Дзяржаўнай пажарнай службы ў Любліне паведаміў, што падарожнікаў даставілі ў месца часовага знаходжання ў Мечыслаўцы.

PAP/эж