Беларуская Служба

Прагназуецца падзенне цэнаў на паліва, якія раслі апошнія два тыдні

02.02.2024 15:07
Рост цэн на запраўках стаў наступствам росту на аптовых рынках.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Завяршаецца другі тыдзень падвышэння цэнаў на паліва на заправачных станцыях, але гэты рост павінен запаволіцца, кажа Уршуля Цесляк з брокерскай канторы «Reflex» у Лодзі. Яна падкрэслівае, што ў значнай ступені аптовае павышэнне ўжо адбілася на цэнах на АЗС:

-Аптовыя цэны выраслі нашмат больш, чым на 20 грошаў, а такі рост мы бачым апошнія дні на запраўках. Таму з вялікай верагоднасцю мы можам чакаць далейшага росту цэн на паліва. Аднак гэты рост будзе запавольвацца.

Уршуля Цесляк дадае, што ў бліжэйшы тыдзень кошт літра бензіну можа вырасці на 5 грошаў, дызельнага паліва – ад 5 да 8 грошаў, а аўтагазу – на 2 грошы.

-Пачала мяняцца сітуацыя на ўнутраным аптовым рынку. Канец тыдня прыносіць паніжэнне цэн бензіну на аптовым рынку. Калі казаць пра дызельнае паліва, то чакаем зніжэння цэн з суботы і на пачатку наступнага тыдня. У перспектыве ёсць шанец, што цэны на запраўках перастануць расці, – гаворыць экспертка.

Уршуля Цемсяк лічыць, што цэнам на паліва яшчэ рана пачынаць падаць.

ав