У Сусветны дзень барацьбы з ракам польскія анколагі нагадваюць пра важнасць абследаванняў.
Прафесар Люцыян Вырвіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытуту анкалогіі ў Варшаве, падкрэсліў, што дзякуючы прафілактычным аглядам можна выявіць хваробу на ранняй стадыі. «Некаторыя абследаванні, такія як калонаскапія, не толькі выяўляюць рак, але і могуць выдаліць перадракавыя клеткі і прадухіліць развіццё хваробы ў будучыні», — сказаў ён.
Прафесар дадаў, што дзякуючы прафілактычным аналізам магчымае лячэнне карацейшае, лягчэйшае і менш балючае для пацыента. Цыталогія шыйкі маткі ў жанчын дазваляе выявіць рак на ранняй стадыі, калі яго можна выдаліць пры дапамозе адной кароткай працэдуры», — сказаў прафесар Люцыян Вырвіч.
Штогод у Польшчы выяўляецца прыкладна 170 тысяч новых выпадкаў раку.