Генерал Міраслаў Ружаньскі заявіў у эфіры Польскага радыё, што Польшча павінна працягваць працэс мадэрнізацыі войска, але планы закупак узбраення патрэбна змяніць. Сенатар партыі «Польшча 2050» падкрэсліў, што польскае войска павінна атрымаць больш сродкаў супрацьпаветранай абароны.
- Раней улады гаварылі пра закупкі тысячаў танкаў і гаўбіц. Я лічу, што гэта патрэбна ажыццяўляць, аднак прыярытэт павінна атрымаць супрацьпаветраная абарона. Гаворка ідзе пра ракетныя комплексы і знішчальную авіяцыю, якія могуць забяспечыць нашу бяспеку,
– сказаў былы генкамандуючы Родамі ўзброеных сіл.
Прэзідэнт Анджэй Дуда на просьбу тагачаснага кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Антонія Мацярэвіча афіцыйна звольніў генэрал-лейтэнанта Міраслава Ружаньскага з займанай пасады ў 2017 годзе.
Прэзідэнт Анджэй Дуда на просьбу тагачаснага кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Антонія Мацярэвіча афіцыйна звольніў генэрал-лейтэнанта Міраслава Ружаньскага з займанай пасады ў 2017 годзе.
яс