Беларуская Служба

Падставай для звальнення ўсё часцей становяцца псіхічныя расстройствы

11.02.2024 09:01
Статыстыка некалькі гадоў фіксуе рост колькасці бальнічных лістоў, выдадзеных з прычыны дэпрэсіі, шызафрэніі, неўрозу, неўратычнага расстройства, расстройства асобы або рэакцыі на моцны стрэс.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/smolaw

Паводле звестак Апольскага аддзела Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS), колькасць бюлетэняў, выдадзеных з-за псіхічных расстройстваў і расстройстваў паводзін, у апошнія некалькі гадоў сістэматычна расце.

Па словах Себасцьяна Шчурэка, рэгіянальнага прэс-сакратара ZUS у Аполі, статыстыка страхоўшчыка ўжо некалькі гадоў фіксуе рост колькасці бальнічных лістоў, выдадзеных з прычыны дэпрэсіі, шызафрэніі, неўрозу, неўратычнага расстройства, расстройства асобы або рэакцыі на моцны стрэс. Іншымі частымі прычынамі часовай непрацаздольнасці з'яўляюцца псіхічныя захворванні і расстройствы паводзін, выкліканыя ўжываннем алкаголю, іншых стымулятараў і псіхаактыўных рэчываў.

«У мінулым годзе Апольскае аддзяленне ZUS зарэгістравала больш за 24,7 тыс. такіх медыцынскіх даведак. У гэтую катэгорыю ўваходзіць амаль сотня розных захворванняў. Колькасць такіх бюлетэняў у рэгіёне расце як мінімум пяць гадоў. У 2020 г. у Аполі лекары выдалі 23,2 тыс. такіх лісткоў непрацаздольнасці, а ў 2019 г. каля 19,5 тыс.», – падлічыў Себасцьян Шчурэк, прэс-сакратар ZUS у Аполі.

Усяго ў 2023 годзе на бальнічным з-за псіхічных расстройстваў знаходзіліся 442 тысячы жыхароў рэгіёну, у той час як у 2020 годзе было 424 тысячы, а ў 2019 годзе толькі 335 тыс.

Найбольшая колькасць бальнічных па прычыне псіхічных расстройстваў летась была зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве – амаль 210 тысяч, а таксама ў Вялікапольскім ваяводстве – амаль 180 тысяч, і Сілезіі – амаль 170 тыс.

У 2023 годзе гэты від звальнення часцей афармляўся жанчынам – 875 тысяч, радзей мужчынам – амаль 535 тысяч. За цэлы 2023 год – больш за 1 мільён 409 тысяч па ўсёй краіне.

ав