Беларуская Служба

Полька ў NASA будзе даследаваць пробы з космасу

19.02.2024 12:31
Як стала вядома Польскаму радыё, Моніка Кусяк будзе аналізаваць пробы з Марса і Месяца.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Comfreak

 Прафесар Моніка Кусяк, ізатопны геахімік з Інстытута геафізікі Польскай акадэміі навук, восенню накіруецца ў даследчы цэнтр NASA ў Х'юстане ў ЗША. Даследчыца расказала, што будзе аналізаваць пазаземную матэрыю, каб шукаць інфармацыю пра паходжанне Зямлі:

-Мая праца, мае даследаванні будуць тычыцца пробаў з упаўшых метэарытаў з Марса, а таксама пробаў з Месяца з місія «Апалон». Я буду даследаваць гэтыя прадметы ў кантэксце пачаткаў Зямлі.
Моніка Кусяк распавяла, што дагэтуль не знойдзена аскепкаў пароды першых 500 мільёнаў гадоў існавання Зямлі.

Даследчы праект прафесар Монікі Кусяк будзе ажыццяўляцца ў штаб-кватэры Амерыканскага касмічнага агенцтва ў Хʼюстане дзякуючы стыпендыі Фулбрайта.

ав

Штучны інтэлект без ваганняў запусціў бы ядзерную бомбу

15.02.2024 15:19
Кампанія Open AI – стваральнік ChatGPT і адна з самых вядомых кампаній у галіне штучнага інтэлекту – пачала супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны ЗША.

У Кракаве ідзе падрыхтоўка да спаборніцтваў на Марсе

15.02.2024 16:01
Марсаходы ў Кракаве зʼявяцца ў першы тыдзень верасня.