Зборная Польшчы першай выбыла з турніру, заняўшы апошняе месца ў сваёй групе. Учора ў апошнім матчы групавога этапу палякі згулялі ў нічыю з віцэ-чэмпіёнамі свету французамі — 1:1. Аўстрыя заняла першае месца ў групе, апярэдзіўшы Францыю і Нідэрланды. Гэтыя тры каманды згуляюць у наступнай стадыі турніру.
Пасля апошняга матчу польскіх футбалістаў на Еўра-2024 заўзятары з умераным аптымізмам успрынялі нічыю з французамі. У варшаўскай фан-зоне дортмундскі матч глядзелі амаль 5 тысяч футбольных заўзятараў. Вітольд Банах пацікавіўся ў іх настроем пасля матчу.
- Мне падабалася, нашы гулялі свабодна, хацелі нешта зрабіць і нават у іх атрымоўвалася. Без чаканага выніку, але кепска не была. Добра, што была нічыя, мы захавалі гонар.
Заўзятары ўзрадаваліся рашэнню, што Міхал Пробеж застанецца працаваць з нацыянальнай камандай. Балельшчыкі ўжо рыхтуюцца да восеньскіх гульняў Лігі нацый і адборачнага турніру чэмпіянату свету. Футбалісты могуць разлічваць на падтрымку.
ПР/юл