Беларуская Служба

Колькасць абортаў рэзка ўзрасла. Рашэнне Канстытуцыйнага трыбунала ад 2020 года на практыцы не дзейнічае

29.07.2024 11:38
Сёлета колькасць легальных перапынення цяжарнасці, верагодна, будзе блізкая да той, што была да рашэння Канстытуцыйнага трыбуналу, які павінен быў практычна цалкам спыніць аборты ў Польшчы.
Aborcja to temat wzbudzający wiele emocji
Aborcja to temat wzbudzający wiele emocjiShutterstock/Summer Photographer

Калі 22 кастрычніка 2020 г. Канстытуцыйны трыбунал вынес вердыкт аб абортах, пралайф-актывісты не хавалі сваёй радасці. Яны чакалі, што пасля рашэння Канстытуцыйнага трыбуналу колькасць абортаў у Польшчы зменшыцца амаль да нуля, бо гэта паказвалі лічбы. У год выконвалася каля тысячы абортаў, большасць з іх на падставе дэфектаў плода, выяўленых падчас даследаванняў. Напрыклад, у 2020 годзе з 1074 працэдур 1053 выкананы па эмбрыяпаталагічных паказаннях.

Rzeczpospolita прааналізавала апошнія звесткі Міністэрства аховы здароўя на гэтую тэму. І яны сведчаць, што летась было зроблена 425 легальных абортаў, амаль у тры разы больш, чым у 2022 годзе, калі іх было 161. Як адзначае выданне, штогод колькасць абортаў павялічваецца ў некалькі разоў, таму сёлета, верагодна, будзе пяройдзены барʼер у тысячу працэдур, столькі ж, колькі да рашэння Канстытуцыйнага трыбуналу.

Як гэта магчыма з такімі абмежавальнымі законамі? Штодзённік піша, што лекары пачалі выкарыстоўваць трактоўку, якая не прымянялася да рашэння суда: пагроза здароўю жанчыны ўключае ў сябе і яе псіхічнае здароўе.

вх