Беларуская Служба

У Польшчы выраслі зарплаты, але прамысловая вытворчасць скарацілася – афіцыйныя статыстычныя дадзеныя

24.11.2025 15:15
Колькасць занятых у кампаніях, у якіх працуе больш за дзевяць чалавек, скарацілася на 0,8 працэнта да 6 404 000 чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у кастрычніку сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах дасягнула 8 865,12 злотых (амаль 2 091 еўра). Гэта на 6,6 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года.

Тым часам колькасць занятых у кампаніях, у якіх працуе больш за дзевяць чалавек, скарацілася на 0,8 працэнта да 6 404 000 чалавек.

У сваю чаргу прамысловая вытворчасць у Польшчы ў кастрычніку запаволілася да 3,2 працэнта. У верасні ейны рост дасягнуў 7,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Са студзеня па кастрычнік аб'ём рэалізаванай прамысловай прадукцыі быў на 2,8 працэнта вышэйшы, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У мінулым месяцы рост назіраўся ў 23 з 34 прамысловых сектараў.

Вытворчасць павялічылася, сярод іншага, у рамонце, абслугоўванні і мантажы машын і абсталявання, іншага транспартнага абсталявання, а таксама ў здабычы каменнага і бурага вугалю. Спад закрануў 11 сектараў, у тым ліку вытворчасць мэблі.

IAR/аз