Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы плануе наняць 3000 новых супрацоўнікаў у Памежную службу. Міністэрства таксама плануе інвеставаць у абсталяванне ў рамках новай праграмы мадэрнізацыі сілавых структур. Чакаецца, што з наступнага года па 2029 год на службу будзе выдзелена каля 13 мільярдаў злотых.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк заявіў, што колькасць супрацоўнікаў гэтай службы плануецца павялічыць:
- Мы ствараем новыя падраздзяленні для фізічнай аховы мяжы. Памежная служба ў бліжэйшыя чатыры гады атрымае амаль тры тысячы штатаў. Таксама будзе значная падтрымка ў выглядзе тэхнікі і абсталявання.
Намеснік міністра заявіў, што мадэрнізацыя яшчэ аднаго элемента аховы мяжы з Беларуссю будзе хутка гатовая:
- Неўзабаве мы закончым чарговую інвестыцыю – будову дарогі ўздоўж плоту на мяжы. Гэта зробіць працу службаў больш спраўнай, прыспешыць час рэагавання.
Сродкі з праграмы мадэрнізацыі сілавых структур таксама будуць выкарыстаны на будаўніцтва авіябазы Памежнай службы ў Мінску Мазавецкім.
ав