Беларуская Служба

Паліцыя ліквідавала злачынную групу, якая займалася вытворчасцю і абаротам наркотыкаў

26.11.2025 09:07
У якасці падазраваных па гэтай справе вызначаны 22 асобы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.MÍRIAM Guasch Arrazola /pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі ліквідавалі арганізаваную злачынную групу, якая займалася вытворчасцю і незаконным абаротам наркотыкаў у Падляскім ваяводстве. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі паведаміў, што ў агулам па справе былі затрыманыя 22 чалавекі, канфіскавана больш за 130 кілаграмаў наркотыкаў і маёмасць на суму больш за 625 тысяч злотых.

Паводле звестак паліцыі, супрацоўнікі правялі тры скаардынаваныя рэйды супраць злачыннай групоўкі.

«На дадзены момант у якасці падазраваных па гэтай справе вызначаны 22 асобы, і пракурор высунуў ім абвінавачванні па 35 пунктах, у тым ліку ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і кіраванні ёю. Суд загадаў узяць пад варту 13 падазраваных», — гаворыцца ў заяве Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі.

Супрацоўнікі і Нацыянальная пракуратура працягваюць працу, каб цалкам расследаваць справу і выявіць усіх удзельнікаў.

IAR/нг