Беларуская Служба

Нідэрландскія войскі распачалі абарончую місію ў Польшчы

01.12.2025 12:11
У Ясёнцы расдыслакаваныя два ЗРК Patriot, сістэмы барацьбы з беспілотнікамі і каля 300 галандскіх жаўнераў.
 Patriot
Сістэма PatriotФото: By U.S. Army - http://www4.army.mil/armyimages/armyimage.php?photo=11606, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8620443

Нідэрланды накіравалі ваенных на ўсход Польшчы дзеля ўзмацнення абароны паветранай прасторы НАТА і гарантавання бяспекі стратэгічнай лагістычнай інфраструктуры. На мяжы Альянсу дыслакаваныя два зенітна-ракетныя комплексы Patriot, сістэмы барацьбы з беспілотнікамі і каля 300 галандскіх жаўнераў.

Як паведаміў камандзір Нідэрландскага корпуса супрацьпаветранай абароны падпалкоўнік Уэслі Дэйкшорн, галоўная задача місіі — абарона важнага лагістычнага вузла ў Ясёнцы, дзе знаходзіцца аэрапорт, што «адыгрывае ключавую ролю ў пастаўках узбраення і абсталявання ва Украіну»:

«Для Нідэрландаў вельмі важна стаяць плячом да пляча з саюзнікамі па НАТА, абараняць паветраную прастору Альянсу і ЕС, працягваць падтрымку Украіны і стрымліваць Расію. Таму мы прывезлі комплексы Patriot, каб гарантаваць бесперапыннасць паставак», — адзначыў галандзец.

Місія нідэрландскіх войск у Ясёнцы працягнецца да чэрвеня 2026 года.

iar/эж

Вывад амерыканскіх войскаў са стратэгічнага хаба пад Жэшавам несумненна парадаваў Расію, каментатары

09.04.2025 13:15
Хоць рашэнне па гэтай справе прыняла адміністрацыя Джо Байдэна, то яго рэалізацыя ў  цяперашняй сітуацыі - дрэнная навіна, як для Украіны, так і Польшчы.

Нарвегія і Аўстралія  падтрымаюць Польшчу ў абароне ўсходняга флангу НАТА 

26.06.2025 15:11
Аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал Мацей Кліш ацаніў гэтую падтрымку  як значную.