Беларуская Служба

Прэм’ер: У пятніцу прадстаўлю Сейму тэрміновую інфармацыю аб стане бяспекі дзяржавы

04.12.2025 13:18
На пятніцу запланаваны блок галасаванняў, у тым ліку па папраўках да праекта бюджэту на наступны год.
-
Прэм’ер-міністр Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў пятніцу, 5 снежня, у Сейме агучыць тэрміновую інфармацыю, якая датычыцца нацыянальнай бяспекі. Палітык дадаў, што звярнуўся да маршалка (старшыні) Сейма Уладзімежа Чажастага з просьбай першы пункт пасяджэння ніжняй палаты парламента зрабіць таемным.

«Я звярнуўся да маршалка Чажастага з просьбай аб засакрэчванні першага пункта пятнічнага пасяджэння Сейма, падчас якога прадставім тэрміновую інфармацыю адносна бяспекі дзяржавы», — напісаў кіраўнік урада ў сацсетцы X.

На пятніцу запланаваны блок галасаванняў, у тым ліку па папраўках да праекта бюджэту на наступны год.

За апошнія месяцы польскія спецслужбы паведамлялі пра ўзмацненне актыўнасці Расіі як у Польшчы, так і ў іншых краінах ЕC — уключаючы парушэнні паветранай прасторы расійскімі дронамі. У верасні расійскія беспілотнікі ўварваліся ў паветраную прастору Польшчы, частка з іх была збіты.

15 і 16 лістапада адбыліся акты дыверсіі на польскай чыгунцы. Паўстала сур'ёзная небяспека жыццю і здароў пасажыраў цягнікоў.

pap/эж

Расійская дыверсія на чыгунцы: «Калі адхіленні стануць руцінай — няшчасце непазбежнае»

26.11.2025 12:44
Расія актывізуе дыверсіі, нацэльваючыся на ключавую інфраструктуру і шляхі падтрымкі Украіны; грамадства павінна быць пільным, каб своечасова заўважаць пагрозы.