Беларуская Служба

Заняткі ў частцы школаў у Польшчы былі адмененыя з-за марозу

02.02.2026 08:15
А 6.00 раніцы ў Сувалках была зафіксавана тэмпература мінус 27,7 градусаў Цэльсія.
Хваля замаразкаў у ПольшчыPAP/Radek Pietruszka

У сувязі з моцнымі замаразкамі некаторыя школы ў Мазавецкім, Паморскім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах адмянілі заняткі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Веслаў Шчэпаньскі пасля нарады з прадстаўнікамі службаў у Польшчы.

Муніцыпальныя ўлады Вармінска-Мазурскага ваяводства вырашылі прыпыніць заняткі ў некаторых пачатковых школах. Сёння заняткі не будуць праводзіцца, між іншым, у гмінах Коршэ і Лідзбарк Вармінскі. Падобнае рашэнне прынялі ўлады Арнэты, Бартошыц і Добрага Мяста.

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэдзіў аб моцных замаразках амаль для ўсёй краіны. Папярэджанне не распаўсюджваецца толькі на самыя заходнія рэгіёны Польшчы.

Мінус 27,7 градусаў Цэльсія – такая тэмпература была зафіксавана а 6.00 раніцы ў Сувалках. Паводле папярэдніх дадзеных Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, гэта было самае халоднае месца ў Польшчы.

Папярэджанне аб замаразках другой ступені дзейнічае ва ўсходняй Польшчы і, як чакаецца, яно спыніць дзейнічаць у сераду (4 лютага). У сваю чаргу папярэджанні першай ступені дзейнічаюць у цэнтральнай, заходняй і паўднёвай Польшчы. Як чакаецца, яны спыняць дзейнічаць у аўторак (3 лютага).

IAR/аз

Моцны мароз утрымаецца ў бліжэйшыя дні, у некаторых рэгіёнах – да мінус 30

30.01.2026 08:58
Ноч з нядзелі на панядзелак будзе самая халодная.

У Варшаве зноў запрацуюць спецыяльныя палаткі, дзе можна будзе сагрэцца

30.01.2026 15:46
Палаткі будуць працаваць з 6:00 да 18:00 да панядзелка.