Беларуская Служба

Больш за 7 тыс. чалавек вярнулася ў Польшчу з Блізкага Усходу

08.03.2026 15:31
Эвакуацыя грамадзян Польшчы з ахопленавага вайной рэгіёну працягваецца. 
          . 7  2026
Польскі ўрадавы самалёт з эваукуяванымі грамадзянамі Польшчы пасля прызямлення ў Варшаве. 7 сакавіка 2026 года Foto: PAP/Leszek Szymański

7 тыс. 28 чалавек вярнулася з краінаў Блізкага Усходу ў Польшчу з моманту эскалацыі канфлікту ў гэтым рэгіёне. Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што агулам было выканана 38 зваротных рэйсаў.

7 сакавіка ў Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна прызямліліся тры самалёты з палякамі, эвакуяванымі з Катара. Лайнеры перавезлі 282 пасажыраў.

Як паведаміла МЗС Польшчы, два ўрадавыя прызямліліся пасля 20:00. Трэці рэйс, выкананы авіякампаніяй LOT па замове ўрада, прыбыў у аэрапорт Варшавы пасля 23:00.

МЗС зазначыла, што эвакуацыя грамадзян працягваецца. Толькі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў штодзень выязджае каля 1 тыс. чалавек.

вс